?

Log in

No account? Create an account
Экология Беларуси - актуально
Recent Entries 
У Менску адбылася сустрэча беларускіх эколагаў з чальцамі Савету па еўраэкспертызе стрэс-тэстаў атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Астраўцы.
Як паведамляе намесніца старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Ірына Сухій, падчас еўраэкспертызы беларускаму боку была зададзеная рэкордна вялікая ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі колькасць пытанняў — у суме 460.
Вынікам могуць стаць рэкамендацыі змяніць праект АЭС.
– Зыходзячы з таго, як ідзе будаўніцтва і што адбываецца, у нас вельмі вялікія рызыкі. І, магчыма, рэкамендацыі будуць утрымліваць сур’ёзныя прапановы па змене праекта, што будзе вельмі дорага. Насамрэч танней будзе адмовіцца ад будаўніцтва, што, канешне, выглядае не вельмі рэалістычна. Але калі ўсё падлічыць…Поўная справаздача аб еўра... Болей...
Ці можа Берасце стаць горадам-паркам абмеркавалі ў мясцовым Экакластары ў Тэхнапарку.
Сустрэча мела працоўны фармат і была скіраваная на пошук агульных ідэй паміж экспертамі, аб’яднаннямі і ініцыятывамі, — распавёў адзін з галоўных арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў:
— Гэта такая працоўная сустрэча, якая аб’яднала людзей, гараджан, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, нават з Гарвыканкаму прыйшлі: галоўны архітэктар Мікалай Мікалаевіч. Па пытаннях захавання зялёных зон, распрацоўкі супольнай стратэгіі, плану, па ахове зялёных зон. Як мы можам развіваць прыродны патэнцыял Берасця, які ў нас цяпер ёсць? Усё гэта мы хочам аб’яднаць.
Большасць ідэй па азеляненні Берасця будзе рэалізаваная да 1000-годдзя Берасця. На бліжэйшых сустрэчах адбудзецца больш дэталёвая ра... Болей...
5 чэрвеня ў Чарнобыльскай зоне ўкраінскія ратавальнікі тушаць маштабны пажар, які ахапіў каля 10 гектараў лесу. УНІАН паведамляе, што ўзгаранне адбылося каля пахаванай вёскі Копачы Іванкаўскага раёна.
Недалёка ад яе знаходзіцца так званы „руды лес” — у выніку звышмагутнага радыяцыйнага выпраменьвання пасля выбуху на ЧАЭС у 1986-м дрэвы загінулі, іх закапалі бульдозерамі.
У ліквідацыі пажару (ён пачаўся з узгарання сухой травы, пасля агонь перакінуўся на лес) задзейнічаныя тры дзясяткі наземнай тэхнікі, верталёт, самалёт і больш за сотню чалавек.
Авіяцыя скінула дзясяткі тон вады. На месцы працуюць дазіметрысты, якія сочаць за радыяцыйным фонам.Фота: facebook.com/levina.ns Болей...
Міліцыя пачала пераслед удзельнкаў „Астравецкага шляху” – акцыі, накіраванай супраць пабудовы атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Першы яе этап адбыўся ў Заслаў’і 26 траўня.
Была пададзена заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу. Аднак мясцовыя ўлады на яе нават не адказалі, – распавёў адзін з заяўнікаў мерапрыемства, сябра руху салідарнасці „Разам” і Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Таму вырашана было адмовіцца ад шэсця і правесці круглы стол аб небяспецы ядзернай энергетыкі і Астравецкай АЭС у прыватнасці:
– Адбыўся круглы стол з удзелам вядомага спецыяліста па гэтай праблематыцы прафесара Лепіна. У круглым стале ўдзельнічала каля 20 чалавек. І вось прайшло крыху больш за тыдзень, і зараз удзельнікі круглага стала пачалі атрымліваць позвы на аўторак... Болей...
Беларускае Палесьсе наведала група блёгераў з Польшчы. Замежныя госьці знаёміліся з турыстычным маршрутам «Муховэцька Кумора». У ацэнцы турыстаў з Польшчы, Беларусь мае што прапанаваць наведвальнікам з-за мяжы. Самае галоўнае – гэта ўнікальныя маршруты, якія грунтуюцца на выкарыстаньні мясцовай спадчыны ды прывабнай прыроды.Беларусь мае вельмі вялікі турыстычны патэнцыял. Краіна захавала багатую прыроду, разнастайную культурную спадчыну. За апошнія гады паўстала сетка месцаў для начлегу, у тым ліку ў рэгіёнах. Ёсьць цікавыя імпрэзы ды фэстывалі. У дадатак улады спрасьцілі візавы рэжым. Цяпер, каб дадзены патэнцыял спрацаваў, трэбна адпаведна паказаць яго на міжнародным рынку, даць прыцягальную інфармацыю, перакананя экспэртка ў галіне экатурызма Дамініка Зарэмба.Дамініка ... Болей...
Штодня ў сацсетках публікуюцца постары з камэнтарамі выбітных беларускіх дзеячаў, якія падтрымалі пэтыцыю.У канцы красавіка грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) запусьціла пэтыцыю з заклікам увесьці мараторый на вясновае паляваньне на вадаплаўных птушак. Ініцыятыву падтрымалі пісьменьнікі Ўладзімір Арлоў і Сьвятлана Алексіевіч, музыкі Іван Кірчук і Андрусь Такінданг, спартовец і сьпявак Віталь Гуркоў, а таксама іншыя вядомыя людзі Беларусі.Збор подпісаў супраць вясновага паляваньня на вадаплаўных птушак будзе доўжыцца да канца траўня. Пасьля гэтага пэтыцыя з подпісамі будзе адпраўлена ў Адміністрацыю прэзыдэнта.Тым часам, штодня ў сацсетках АПБ публікуе постары з камэнтарамі выбітных беларускіх дзеячаў, якія падтрымалі пэтыцыю.Сьвятлана Алексіевіч: «Ка... Болей...
"Ёсьць прыклады ў сусьветнай практыцы, што збудаваныя электрастанцыі не ўводзіліся ў эксплёатацыю". Дэмакратычныя сілы Беларусі распачынаюць “Астравецкі Шлях” – сэрыю пратэстных акцыяў супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, якія павінны адбывацца штомесяц 26-га дня ў адным з населеных пунктаў Беларусі па шляху з Менску да Астраўца.У панядзелак прайшла прэс-канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі заяўнікі акцыі ў Заслаўі, - намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і міжнародны каардынатар Руху Салідарнасьці “Разам” Ігар Лялькоў.26 траўня першая акцыя пратэсту мае адбыцца ў г. Заслаўі. 10 траўня была пададзеная заяўка на правядзеньне ў Заслаўі масавага мерапрыемства – дэманстрацыі і мітынгу супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.Пра пляна... Болей...
Больш за 1000 берасцейцаў ля сцэны Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў скандавалі “Не заводу!” на мітынгу “Берасцейкі супраць свінца”. Мітынгоўцы выступалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй “IPOWER” пад Берасцем, выказвалі недавер мясцовым уладам і кіраўніцтву вобласці, горада і раёна, якія далі дазвол на будоўлю, а таксама па шэрагу іншых экалагічных пытанняў.Заяўку, якую адобрыў гарвыканкам, падавалі жанчыны, бо папярэдняя, ад мужчын, была адхілена, таму мітынг і меў такую назву. Кажа суарганізатарка мерапрыемства Лада Яраш:
– Мы запрашалі людзей і, канешне, спадзяваліся, што яны прыйдуць. І што прыйшло столькі народу – гэта вялікая радасць, таму што гэта дазволіць пасля мітынгу расказаць сваім знаёмым, суседзям пра небяспеку... Болей...
«Чарнобыльскі шлях» – 50 тысяч удзельнікаў… падчас першай акцыі ў 1996-ым годзе, сёння – толькі некалькі сотняў чалавек. З найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва мінула 32 гады. Тыя, хто выйшаў на сённяшні пратэст, не забыліся пра загінулых і пацярпелых ад той страшнай аварыі ды ня хочуць паўтору трагедыі цяпер – у Беларусі, у Астраўцы.Не дапусціць другога Чарнобылю. Некалькі соцень сабралася ля кінатэатра «Кастрычнік», каб рушыць у традыцыйным жалобным шэсці. Асаблівую ўвагу сёлета надаюць будове Астравецкай АЭС.    «Чарнобыльскі шлях» – гэта будзе пачатак шляху Астравецкага. 26-га красавіка мы пачынаем у Менску, 26-га траўня працягваем у Заслаўі. Далей 26 кожнага месяца будзем працягваць ... Болей...
Беларусь заўсёды была брутальнай у адносінах да пушчы - гаворыць журналіст-эколяг Валеры Дранчук.У Люксэмбургу завяршыўся працэс Эўракамісіі супраць Польшчы па справе Белавескай пушчы. Суд прызнаў, што дзеяньні польскіх уладаў у пушчы парушалі эўрапейскае прыродаахоўнае заканадаўства. Гаворка пра масавую вырубку дрэваў па прычыне караедаў. У дыскусіі ў Польшчы прагучаў голас аб тым, што беларусы вырубаюць дрэвы ў Белавескай пушчы, а палякі ня могуць.Мы вырашылі даведацца, як выглядае сытуацыя з вырубкай лесу ў Белавескай пушчы па беларускім боку. Пра гэта мы размаўляем з журналістам-эколягам Валерам Дранчуком, які шмат гадоў займаўся дасьледаваньнем сытуацыі ў Белавескай пушчы.Беларусь заўсёды была брутальнай у адносінах з пушчай – гаворыць эколяг.В. Дранчук: Колькі я памятаю, калі п... Болей...
Ініцыятыўная група грамадзян, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, атрымала адказ на свой зварот у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. У звароце ўздымаліся пытанні небяспекі гэтай вытворчасці.Каментуе прадстаўнік ініцыятыўнай групы Дзмітрый Бекалюк:
– Гэта нельга назваць адказам, бо там няма ніводнага адказу на пастаўленыя пытанні. Гэта, шчыра кажучы, талент – 20 лістоў тэксту і ні пра што! Проста “вада”. Пры гэтым пытанне пра грошы, якія былі растрачаны з бюджэту, увогуле не было згадкі.Ініцыятыўная група, пры дапамозе юрыстаў і праваабаронцаў, рыхтуе скаргу на атрыманы адказ зноў у Адміністрацыю. Пакуль жа актывісты знаёмяць жыхароў горада і раёна са зместам дакумента. Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...
Першыя сустрэчы адбыліся ў абласным краязнаўчым музеі. Акцыя будзе цягнуцца з 4 па 30 красавіка.
У яе межах жыхары рэгіёну пазнаёмяцца з багаццем прыроды, – распавядае загадчыца сектару “Прырода і экалогія” Наталля Мурыгіна:
– Па-першые, людзі больш дазнаюцца пра птушак. Калі больш дазнаешся – з’яўляецца цікавасць, таму абыякавымі нікога не пакінуць. Ну і адпаведна больш беражліва будуць да іх ставіцца. І не толькі да птушак, але і да месцаў, дзе яны гняздуюцца і жывуць.У Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі можна пазнаёміцца з выставай “Нашы вядомыя і невядомыя птушкі”, паглядзець на дэкаратыўныя талеркі з выявамі птушак, калекцыю кольцаў для кальцавання.Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Публіцыст і былы палітвязень Алесь Кіркевіч прапануе беларускім палітыкам змяніць фармат правядзення вулічных акцый.
На яго думку, пераломным момантам у правядзенні вулічных акцый стала правядзенне вялікага канцэрта-мітынга ў Менску 25 сакавіка 2018 года.
– Далейшыя календарныя даты вулічнай актыўнасці – “Чарнобыльскі шлях”, “Дзяды” адзначаць менавіта ў гэтым фармаце. Для “Чарнобыльскага шляху” быў бы падыходзячым фармат канцэрта-рэквіема, менавіта датычнага да гэтай падзеі. Не да піяра нейкіх паліт-структураў. То бок гэта была б дата, калі мы ўсе ўзгадалі б наш нацыянальны боль – Чарнобыльскую катастрофу, дзе магла б выступіць Алексіевіч, ліквідатары, дзе мог быць анлайн, ці стрым з зону адчужэння. І такі фармат, на маю думку, быў б... Болей...
„Паспяховае змаганне супраць ушчыльнення забудовы немагчымае без прыцягнення ўвагі незалежных СМІ”, — так лічыць грамадскі актывіст з Гомеля Валерый Сляпухін.
Ён удзельнічаў у трох паспяховых кампаніях па абароне прыдваравых тэрыторый і сквераў, якія планавалася забудаваць шматпавярховымі дамамі.
Паводле Валерыя Сляпухіна, улады заўжды імкнуцца рэалізоўваць свае планы ў „цішыні”.
— Адзін з самых асноўных момантаў — гэта праца са сродкамі масавай інфармацыі. Калі гэтых інструментаў не будзе, усе намаганні і высілкі грамадзян могуць звесціся да нуля. Подпісы і актыўнасць грамадзян, як юрыдычны складнік, не менш важныя, але, калі гэта будзе вырашацца ў кулуарных момантах, дык не факт, што рашэнне будзе станоўчым.Валерый Сляпухін балатаваўся на апо... Болей...
Створаны арганізацыйны камітэт па адзначэнні ўгодкаў трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У яго ўвайшлі восем грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
Сёлета 26 красавіка мінае 32 гады з дня найвялікшай энергетычнай катастрофы. Па словах старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, фармат і маштаб акцыі будзе залежаць у пэўным сэнсе ад рашэння ўладаў: як хутка яны дадуць дазвол на мерапрыемства.
Тым больш, што, на думку палітыка, улады спалохаліся вялікай колькасці людзей, якія прыйшлі на канцэрт да Опернага тэатра на 25 сакавіка:
– Аказалася, што ў Беларусі ні 100, і ні 300 адмарозкаў, як любяць казаць прадстаўнікі беларускай улады, а гэта дзясяткі тысяч прыхільнікаў пераменаў. І таму я прагназую, што будзе вельмі складана дамаўляцца з уладам... Болей...
This page was loaded Dec 10th 2018, 11:08 pm GMT.