Прадпрымальнік збірае грошы на “несучасны” дах | Камунікат.org

Уладзімір Рамановіч, заснавальнік брэнда “Belarusam”, абвясціў збор грошай на будаўніцтва даху для ўласнае хаты.Жытло для сваёй сям’і – жонкі і двух сыноў – ён будуе ў райцэнтры Бешанковічы, і гэта ўжо другая спроба будаўніцтва: у лістападзе 2017-га года амаль гатовая хата з саламяных блокаў з невядомых прычынаў згарэла. Міліцыянты не знайшлі вінаватых і нават не распачыналі крымінальную справу.
Прадпрымальнік вырашыў пачаць усё занава:
– Будуем на тым самым месцы. Шмат хто кажа, што нельга так, што кепская прыкмета… Але ж вунь у Японіі будуюць, і гэта наадварот лічыцца добрым месцам – бо знішчана негатыўная энергія. І ў Беларусі цэрквы адбудоўвалі на падпальных месцах, і нічога! Усе жывуць, і ўсім добра. Мы рукі не апускаем.Хата павінна б... Болей...

Раман Кісляк: Пратэстуем супраць закрытасці органаў улады | Камунікат.org

Пікеты перад будынкам эканамічнага суда хоча правесці берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.Адпаведныя заявы ён падаў у Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. Агулам да ўдзелу заяўлена пяць чалавек. Эксперт у галіне права дамагаецца адкрытага судовага працэса па справе завода АйПаўэр:
– Мы падаём заяўкі на масавыя мерапрыемствы супраць закрытасці органаў улады адносна інфармацыі, датычнай будаўніцтву акумулятарнага завода. Гэта вельмі важная інфармацыя для берасцейцаў. 41 тысяча гараджан падпісалася супраць завода. А ўлады ўсяляк хаваюць для грамадзян гэтую інфармацыю. Па гэтай прычыне мы заяўляем масавыя мерапрыемствы.Мерапрыемствы запланаваныя на 9 і 10 студзеня. Асноўнае судовае паседжанне ў адносінах да прадстаўнікоў акумулятарнага завода павінна адбыцца ў сваю чаргу 14 студзе... Болей...

Ці будзе адкрытым суд па справе акумулятарнага завода? | Камунікат.org

Судовы працэс па пазове берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта працягваецца ў Берасці. Ён датычыцца тэрмінаў, якія паступілі з інавацыйнага фонда.Чыноўнікі настойваюць на тым, што прадстаўнікі акумулятарнага завода не выканалі свае абавязкі па інавацыйнай дамове, – паведаміў юрыст Раман Кісляк:
– Яны абавязаныя вярнуць у інавацыйны фонд 5 мільёнаў 725 тысяч, калі я не памыляюся, так як да 31 ліпеня, у адпаведнасці з дамовай, аб’ект не быў здадзены ў эксплуатацыю. Суд пачаўся. Прадстаўнікі аблвыканкама і Міністэрства фінансаў спрабавалі зрабіць працэс закрытым чамусьці, нейкія ёсць у іх таямніцы.Паводле Рамана Кісляка, асноўнае судовае паседжанне запланавана на 14 студзеня 2020 года. Ён спадзяецца на тое, што судовы працэс зробяць адкрытым. Беларускае Радыё Рацыя, Б... Болей...

У Берасці – чарговае „кармленне галубоў” | Камунікат.org

Крыху больш паўсотні чалавек традыцыйна сабраліся ў Берасці на плошчы Леніна для таго, каб выказаць свой пратэст у сувязі з экалагічнай сітуацыяй у горадзе.Яны не згодныя з з’яўленнем шкоднай вытворчасці — акумулятарнага завода. Падобныя акцыі пратэсту набылі назву „кармленне галубоў”.
Берасцейцы распавялі пра пытанні, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы:
– Мы тут таму, што чакаем, калі ўжо наканец закрыюць завода. Гэта першае. Другое, мы чакае, калі будуць звесткі пра экагалічную грамадскую экспертызу.
– Чаму ў нас закончыўся снег? Толькі час ад часу зусім слабы падае. Мяне гэта больш за ўсё цікавіць. Хто павінен падпісаць нейкі дэкрэт, каб пайшоў снег? Гэта нейкая экалагічная катастрофа на нашай планеце.Падчас акцыі пратэстоўцы ў Берасці таксама абм... Болей...

“Птушкі Штодня” запрашаюць на анлайн-трансляцыі | Камунікат.org

Гарадзенскія і берасцейскія арнітолагі запрашаюць усіх жадаючых на анлайн-назіранне за птушкамі.Пра незвычайную акцыю распавядае рэдактар сайту “Птушкі Штодня” арнітолаг Зміцер Вінчэўскі:
– Трэці год запар мы з дапамогай нашых сябраў АПБ ў Берасці ладзім такую ўнікальную для нашай краіны трансляцыю, якую можна глядзець цягам усёй зімы за тым, як жывуць, як спраўляюцца з зімой нашыя птушкі. Анлайн-сталоўка знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы, у маленькай белавежскай вёсачцы Вугляны. І да канца зімы мы спадзяемся, што некалькі тысяч людзей не толькі з Беларусі, але і з розных краін свету, як гэта было і раней, паглядзяць, як адбываецца зімовае жыццё дзікіх птушак.На думку арнітолага, у зімовы час можна пабачыць розных птушак, сярод якіх ёсць і такія, якія занесены ў ... Болей...

Праціўнікі завода «АйПаўэр» зноў сабраліся ў цэнтры Берасця | Камунікат.org

Ціск на праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў выглядзе штрафаў і апошнюю інфармацыю па магчымасці правядзення альтэрнатыўнай экалагічнай экспертызы абмеркавалі ў Берасці.
Тут адбылася чарговая нядзельная акцыя супраць з’яўлення шкоднай вытворчасці блізу мяжы горада, — распавялі берасцейцы:
– У нас адно пытанне: калі завод будзе закрыты. Гэта нас непакоіць, усіх нармальных, разумных людзей. Ціск быў і ёсць. Мне таксама штраф прысуджалі, але нас гэтым не запужаць.
– Актуальнае пытанне ў нас сёння такое – гэта грамадска-экалагічная экспертыза. Мы чакаем, калі ўсё ж такі кіраўніцтва завод выканае даручэнне кіраўніка краіны – прадставіць на грамадскую экспертызу свой праект.Удзельнікі акцый плануюць не спыняцца на дасягнутым, таму да канца года ... Болей...

„Дзікая лекцыя” пра „Балотныя гісторыі” | Камунікат.org

“Балотныя гісторыі”. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі адбылася чарговая лекцыя з цыклу “Дзікія лекцыі”.Распавядае спецыяліст па акцыях і кампаніях Грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Наталля Саракавік:
– “Дзікая лекцыя” – гэта навукова-папулярны праект “Аховы птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа. Мы намагаемся расказаць людзям тут, у горадзе, пра прыгажосць дзікай прыроды. І для гэтага мы выбралі такі фармат свабодных лекцый. Лекцыі праходзяць штомесяц і інфармацыя пра іх публікуецца на нашым сайце. Сёння адбывалася лекцыя, якая называлася “Балотныя гісторыі”. Яе чытаў Дзмітрый Гурмо. Лекцыя была аб тым, што балоты ... Болей...

Берасцейскія актывісты атрымалі прэмію | Камунікат.org

Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Берасці атрымала Нацыянальную прэмію за дасягненне ў галіне правоў чалавека.Яе ўрачыстае ўручэнне адбылося 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, на менскай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»:
– Мы стараліся быць заўважнымі ў Берасці, каб улады ўбачылі наш пратэст. Больш за 41 тысячу подпісаў было сабрана супраць акумулятарнага завода. Улады гэтага не заўважылі, таму мы іншымі візуальнымі сродкамі, у тым ліку і ўдзел у гэтым конкурсе, стараемся прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. – Дзякуем грамадскім аб’яднанням, што яны ўсё ж такі заўважылі нас. Мы рады, што нашая работа заўважна не толькі нам і нашаму Берасцю. – Мы, канешне, не спыняемся на тым, што мы робім. Мы будзем дамагацца нашых правоў. Усё ж та... Болей...

Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоены экалагічным станам у Беларусі | Камунікат.org

У Берасці на плошчы Леніна каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году. Удзельнікі сустрэчы — не менш за 150 чалавек — абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода. Тэма акумулятарнага завода каля Берасця ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Нядаўна ў Брусель запрасілі адразу трох асобаў, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці:
– Былі запрошаны таксама і прадстаўнікі Берасця. Таму міжнародную супольнасць усё ж такі цікавіць экалагічны стан таксама і ў Беларусі, у Берасці. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ. Запрасілі тры асобы – Сярг... Болей...

Берасцейцы працягваюць змаганне | Камунікат.org

Берасцейцы працягваюць змаганне супраць з’яўлення акумулятарнага завода.
Кожны тыдзень свой пратэст выказвае звыш сотні чалавек. Яны абмяркоўваюць шляхі дасягнення закрыцця шкоднай вытворчасці, а таксама дзеляцца ўражаннямі ад апошніх навінаў:
– Пытанне, якое не падымі, усё вострае, з усіх бакоў. А тут я, таму што я – супраць, я – за чыстае Берасце, я – за здароўе сваіх дзяцей, унукаў, пляменнікаў і ўсяго горада.
– Глядзім, якія вынікі мы маем, і просім амаль ужо два гады спыніць акумулятарны завод.
– Канешне, вельмі важна, каб у дэпутаты трапіў наш Вова Мароз, каб хоць неяк рэгуляваць новыя законы. Але думаю, што ўлады гэтага не дапусцяць.На апошнім сходзе берасцейцы абмеркавалі фармат правядзення палітычнай кампаніі і падрыхтоўку мітынгу.
Н... Болей...