
Інавацыйны адукацыйны павільён, які 15 чэрвеня быў урачыста адкрыты ў Белавежскай пушчы непадалёк Белавежы, каштаваў амаль 13 мільёнаў злотых.Інвестыцыя фінансаваная Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі. Задача павільёна – спалучыць гульню і адукацыю пра зубраў і Белавежскую пушчу, але таксама палепшыць умовы для абслугоўвання турыстаў і наведвальнікаў.
Кажа дырэктар Белавежскага нацыянальнага парку Міхал Кжысяк:
– 89 лет аднаўлення зубра, 66 год вольнай гадоўлі. І вось адкрываем мультымедыйный адукацыйны павільён. Будынак прысвечаны гэтаму выбітнаму віду жывёльнага свету, візітоўцы Белавежскай пушчы і ўсяго мясцовага рэгіёну. Гэты будынак – адзін з найбольшых пасіўных будынкаў у Польшчы, дзе ёсць магчымасць атрымліваць аднаўляльную энерг...
Болей...