?

Log in

No account? Create an account
Экология Беларуси - актуально
Гарадзенская «ЭкаСтудыя» запрашае 
31st-Oct-2011 01:41 am
jaserka

Ведаць экалагічныя праблемы Горадні, а таксама спосабы іх вырашэння, пазнаёміцца з дзейнасцю мясцовых экалагічных ініцыятываў і далучыцца да іх працы. Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.

Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».

«ЭкаСтудыя» – гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху.

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Каб узяць удзел у курсе, неабходна да 8 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 10 лістапада.

Першы трэнінг адбудзецца 12 лістапада.

Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям. У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «ЭкаСтудыя».

This page was loaded Jun 25th 2019, 6:23 am GMT.