jil (jil_ka) wrote in ecology_by,
jil
jil_ka
ecology_by

Пачалося будаўніцтва завода па ацынкаванні жалеза

Негледзячы на шматлікія пратэсты насельніцтва распачалося будаўніцтва завода гарачага ацынкавання жалеза ў вёсцы Даліна Лідскага раёна.

Паводле планаў, шкодная вытворчасць павінна быць пабудавана да канца 2011 года. Жыхары вёскі Даліна неаднаразова звярталіся да ўладаў краіны з прапановай пераглядзець планы па будаўніцтве завода з мэтай адсоўвання вытворчасці на бяспечную адлегласць ад населенага пункта, аднак пратэсты людзей засталіся непачутымі:

– Чаму не разглядаліся альтэрнатыўныя пляцоўкі пад гэтую пабудову? Навошта былі грамадскія слуханні ды разнастайныя экспертызы Нацыянальнай акадэміі навук, калі адзін губернатар Гродзенскай вобласці яшчэ ў 2008 годзе пасля прыезду ў раён Даліны "на вока" вызначыў, што санітарна-ахоўная зона адпавядае патрабаванням ды ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе не патрабуецца. А што з міжнароднай Орхускай канвенцыяй, якую падпісала Беларусь, а што з меркаваннем людзей, якія жывуць у непасрэдным суседстве будучага завода?

Завод па ацынкаванні жалеза будуецца на ўскрайку Ліды, у непасрэднай блізкасці ад густанаселенага мікрараёна, у якім акрамя дзясяткаў дамоў знаходзіцца некалькі сярэднеадукацыйных і дашкольных установаў.

Радыё Рацыя.

Фота cynkowanie.com.pl

http://new.racyja.com/news/pachalosya-budaunitstva-zavoda-pa-atsynkavanni-zhaleza?utm_source=feedburner&utm_medium=feed&utm_campaign=Feed%3A+racyja+%28%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91+%D0%A0%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%29

http://grodnonews.by/ru/0/5757/news

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments