February 6th, 2020

Лінас Лінкявічус: Незалежнасць Беларусі – гэта і наш нацыянальны інтарэс | Камунікат.org

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус па выніках візіту ў Беларусь заявіў журналістам, што Літва гатова дапамагчы Беларусі дыверсіфікаваць пастаўкі нафты і газу, што дапаможа краіне ўмацаваць энергетычную бяспеку ва ўмовах ціску Расеі. – Гэта альтэрнатыўныя крыніцы энергарэсурсаў. Нафта – гэта былі такія адзінкавыя пастаўкі, і я зразумеў, што ёсць інтарэс, каб яны былі рэгулярнымі. То мы гатовыя ісці на гэта. Гэта быў бы ўнёсак у дыверсіфікацыю. З газам трэба яшчэ паглядзець тэхнічныя рашэнні, але я так зразумеў, што ёсць цікавасць. У нас таксама ёсць гатоўнасць нацыянальная ў супрацы з Польшчай знайсці нейкія рашэнні, каб былі і альтэрнатыўныя пастаўкі газу. Лінас Лінкявічус заявіў, што з боку Беларусі ёсць гатоўнасць прыняць дэлегацыю прадстаўнікоў ENSREG – Еўра... Болей...

Праваабаронца заклікае не пагаджацца на круглыя сталы | Камунікат.org

На правядзенне круглых сталоў з кампаніяй „АйПауэр” нельга пагаджацца. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.Прадстаўнікі завода АКБ заклікаюць грамадскасць да штотыднёвых сустрэч. Усё гэта робіцца толькі для таго, каб адвесці ўвагу ад экалагічных пытанняў, – адзначыў эксперт у галіне права:
– Гэтыя круглыя сталы будуць намагацца паўплываць на думку мясцовага насельніцтва, і змяняць такім чынам, што акумулятары – гэта добра, свінец – гэта амаль што цукар і г.д. Таму з іх боку – гэта вельмі практычна і разумна, але нашы берасцейцы не павінны расслабляцца і верыць у гэтыя байкі.Лепш такія круглыя сталы не наведваць, тады менш інфармацыі будзе разыходзіцца пра такія фэйкавыя мерапрыемствы, – дадаў Уладзімір Вялічкін.
... Болей...