February 3rd, 2020

Чарговая акцыя пратэсту ў Берасці | Камунікат.org

Сто дваццаць чалавек у Берасці выказалі сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода.
Тут на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя пратэсту. Удзельнікі распавялі пра тое, якія падзеі абмяркоўваліся і далі ім адзнаку:
– Для берасцейцаў праблема, якая абмяркоўваецца, – праблема акумулятарнага завода, каб не запусцілі яго. А з большага, калі ў межах усёй краіны, – змяніць людзей, якія ніяк не жадаюць, каб іх змянілі ва ўладзе. Вось гэта ўсё і абмяркоўваем. Без зменаў ніякіх зменаў у лепшы бок не будзе.
– Абмяркоўваем тое, што “АйПауэр” спынілі працэдуру выдачы дакументаў на грамадскую экспертызу. Здзіўленыя тым, што яны гэта зрабілі, і не жадаюць устараняць тыя недахопы, на якія ўказаў ім Бекалюк.Праз мегафон прадстаўнікі праваахоўных органаў папярэ... Болей...

Падляшская гаворка на «Ночы ваўкоў» | Камунікат.org

Першы дзень «Ночы ваўкоў», які праходзіў у беларускай частцы Белавежскай пушчы, адзначыўся выступам тэатра «Чрэва» з суседняга Падляшша. Цікавостка была ў тым, што пастаноўка пад назвай «Ваўчок-Маўчок» агучвалася на падляшскай гаворцы.Падрабязней кажа Ёанна Троц з тэатра «Чрэва»:
– Прэм’ера спектакля адбылася ў 2017 годзе, мы ўжо сыгралі некалькі разоў гэты спектакль. А цяпер сыгралі ўпершыню ў Беларусі, у самым цэнтры Белавежскай пушчы для дзетак і для ўсіх. Спектакль мы паказваем на дзвюх мовах. Тут паказалі мы на мове, на якой гавораць у ваколіцах Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі, дзе мы жывём, дзе частка з нас нарадзілася.Мясцовыя ж дзеці ўспрынялі падляшскую гаворку за беларускую мову. Прынамсі спектакль яны зразумелі, і ён ім... Болей...