?

Log in

No account? Create an account
Экология Беларуси - актуально
September 30th, 2018 
На плошчы Леніна ў Берасці 30 верасня сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства.
Такія сустрэчы праходзяць на плошчы штонядзелю з 25 лютага. Паводле даных праваабаронцы Рамана Кісляка, 30 верасня ў 12.30 на плошчы было 92 чалавекі.Як стала вядома, у Берасці быў затрыманы мясцовы блогер Сяргей Пятрухін. Яго затрымалі ў 13.10 на вуліцы Энгельса, недалёка ад плошчы Леніна, дзе сёння прайшла традыцыйная нядзельная сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Пятрухіна затрымалі, калі ён ужо пакінуў плошчу і накіроўваўся дадому. На пытанне, за што яго затрымліваюць, міліцыянер адказаў: „За арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу”. Пятрухіна павезлі ў Ленінскі РАУС Берасця... Болей...
This page was loaded Nov 18th 2018, 6:14 am GMT.