?

Log in

No account? Create an account
Экология Беларуси - актуально
 
Берасцейцы працягваюць змаганне супраць з’яўлення акумулятарнага завода.
Кожны тыдзень свой пратэст выказвае звыш сотні чалавек. Яны абмяркоўваюць шляхі дасягнення закрыцця шкоднай вытворчасці, а таксама дзеляцца ўражаннямі ад апошніх навінаў:
– Пытанне, якое не падымі, усё вострае, з усіх бакоў. А тут я, таму што я – супраць, я – за чыстае Берасце, я – за здароўе сваіх дзяцей, унукаў, пляменнікаў і ўсяго горада.
– Глядзім, якія вынікі мы маем, і просім амаль ужо два гады спыніць акумулятарны завод.
– Канешне, вельмі важна, каб у дэпутаты трапіў наш Вова Мароз, каб хоць неяк рэгуляваць новыя законы. Але думаю, што ўлады гэтага не дапусцяць.На апошнім сходзе берасцейцы абмеркавалі фармат правядзення палітычнай кампаніі і падрыхтоўку мітынгу.
Н... Болей...
Чарговы раз у знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода ў Берасці вышлі на вуліцы горада звыш сотні чалавек. Яны прайшлі ад плошчы Леніна да кінатэатра Беларусь.Пратэстоўцы патлумачылі сваю пазіцыю і распавялі пра пытанні, якія іх найбольш турбуюць:
– Паводле нашага меркавання, завод працягвае працаваць. Думаем, што ён не спыніцца, будзе далей працягваць працаваць. Не ведаю, што рабіць, таму і выйшлі.
– У тым ліку і адпады, якія з’яўляюцца незразумела якім чынам на непрацуючым і не ўведзеным у эксплуатацыю заводзе. Турбуюць гэтыя пытанні, а таксама бяздзейнасць уладаў.
Пратэстоўцы ўпэўнены, што неабходна выходзіць на вуліцы да таго часу, пакуль завод не будзе закрыты. Яны гатовыя ладзіць такія акцыі, у тым ліку, пасля завяршэння парламенцкай кампаніі.... Болей...
Праца акумулятарнага завода працягваецца, таму можна лічыць берасцейцаў ашуканымі. У гэтым перакананы адзін з самых актыўных пратэстоўцаў Зміцер Бекалюк.„Гэта страшна, зыходзячы з таго, што кіраўнік дзяржавы сказаў, што ён на баку людзей”, — адзначыў грамадскі дзеяч:
– Берасцейцаў падманулі, завод працуе – гэта пацвярджаецца дакументамі самога „АйПаўэр”, што яны не спынялі сваю вытворча-будаўнічую дзейнасць у адпаведнасці з распараджэннем губернатара. Другое, гэта тое, што пачалі вывозіць адпады ад ажыццяўлення вытворчай дзейнасці. Хаця гэтых адпадаў, паводле лістоў, якія мы атрымлівалі на дату, калі было распараджэнне губернатара, іх увогуле ў гэтых лістах не было, то бок яны з’явіліся ўжо пазней. Завод функцыянуе, не паўнамаштабна, але фун... Болей...
Птушыны прытулак за 30 кілямэтраў ад райцэнтру Асіповічы на Магілёўшчыне ўзнавіў працу пасьля сакавіцкага пажару. Болей...
Варта прынцыпова не ісці ні на якія кампрамісы з уладамі ў пытанні будаўніцтва акумулятарнага завода.
У гэтым перакананы ўдзельнік пратэстаў, незалежны кандыдат Фёдар Петрусевіч. Палітык адзначыў, што пакуль улады не праяўляюць актыўных дзеянняў, паколькі працуюць над шматлікімі парушэннямі:
– Ёсць парушэнні, тым больш былі атрыманы дзяржаўныя грошы, 2 мільёны 600 даляраў, а таксама несапраўднымі былі дадзеныя і справаздачы.Паводле Фёдара Петрусевіча, тэмай акумулятарнага завода патрэбна займацца і надалей, пасля завяршэння парламенцкай кампаніі. Нельга спыняцца на дасягнутым, неабходна прымусіць улады прыслухоўвацца да голаса грамадскасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...
Выстава гарадзенскага фатографа і біёлага Сяргея Саковіча адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні.На паўсотні здымках аўтар паказаў розных прадстаўнікоў таемнага свету, які мы звычайна не заўважаем – павукоў, матылёў, паўзуноў. Пра выставу распавядае прадстаўнік Цэнтра гарадскога жыцця Сяргей Герман:
– Выставу Сяргея Саковіча трэба было праводзіць хаця б таму, што вось мы ўсе круцімся ў мастацтве, забываючыся пра іншыя віды мастацтва, забываючыся пра навакольны свет. Мы яго часта не заўважаем, але вакол нас ён круціцца, ён жыве сваім жыццём. Гэта нешта свежае, гэта подых лета ў гэтую восень і зіму.На думку Сяргея Саковіча, працы, прадастаўленыя на выставе, сталі падсумаваннем яго дзейнасці за апошнія 5 год.
– Мае працы ствараліся на працягу апошніх 4-5 гадоў. То б... Болей...
Падчас яе дзеці і дарослыя змаглі зрабіць свайго кажанчыка на творчых майстар-класах, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, а таксама паўдзельнічаць у розных віктарынах.Хоць мерапрыемства зладзіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, кажаны – гэта млекакормячые, адзначае біёлаг Аляксей Шпак. Ён з’яўляецца навуковым супрацоўнікам НАН Беларусі, але вельмі любіць кажаноў – таму і прачытаў цікавую пра іх лекцыю падчас мерапрыемства.
– „Ноч кажаноў” – насамрэч гэта міжнародная інтэрнацыянальная акцыя, якая адбываецца напрыканцы жніўня кожнага году па ўсё Еўропе. Але насамрэч гэтая дата не жорсткая. То бок у кожнай краіне можна праводзіць „Ночы кажаноў” калі заўгодна. І праводзяцца не толькі ночы к... Болей...
Выказаць свой пратэст у сувязі са з’яўленнем акумулятарнага завода недалёка ад Берасця чарговы раз сабраліся каля сотні людзей.Яны прайшліся ад плошчы Леніна да кінатэатра „Беларусь”, дзе быў арганізаваны пікет і мітынг у падтрымку пратэстуючых, кажуць удзельнікі акцыі:
– Хаджу з кастрычніка мінулага года. Як толькі даведаўся, што ёсць такая акцыя супраць завода, то адразу пачаў хадзіць. Справы здаецца рухаюцца ў правільным накірунку, спынілі пакуль па камандзе прэзідэнта працу завода. Аднак, там усё роўна рух ёсць. – Канешне ёсць вынік, бо калі нават уладзе гэта не падабаецца, то значыць ёсць вынік.Акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці адбываюцца ўжо больш за паўтары гады. Кожны тыдзень на вуліцы горада выходзіць ад сотні да нека... Болей...
Нездарма Беларусь называюць краем блакітных азёраў. Усяго ў краіне каля 11 тысяч азёраў. Найбольш густа яны рассеяны па ўсёй Віцебшчыне і па паўночна-заходняй частцы Менскай вобласці.
Вельмі шмат азёраў цягнецца па Віцебшчыне, пачынаючы з Лепельскага раёна і заканчваючы вядомымі Браслаўскімі азёрамі. Гэты край называюць Паазер’ем.Як кажа вядомы азёразнаўца і географ, а зараз уладальнік аграсядзібы Скрабатуны на Глыбоччыне Аляксей Серафімовіч, у сваім жыцці ён шмат часу аддаў на экспедыцыі па вывучэнні азёраў Беларусі, у прыватнасці Віцебшчыны, дзе зараз і пасяліўся.
Па яго словах, ён бачыў вельмі шмат прыгожых, чыстых азёраў, але зараз яму падабаецца больш за астатнія, як ён кажа, сваё – Вялікі Супонец. Ад якога, дарэчы, у захапленні быў і Васіль Быкаў.
Кажа Аляксей Серафімо... Болей...
Сёлета стартаваў супольны праект грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Франкфурдскага заалагічнага таварыства для захавання Палесся.
Пра гэта размаўляем з сэрам Джонам Лотанам, кіраўніком кембрыджскай камісіі па захаванні ландшафтаў, якія знаходзяцца пад пагрозай. Менавіта гэтая камісія прымала рашэнне аб вылучэнні сродкаў на Палескі праект.– Наколькі важны Палескі рэгіён для Еўропы?– Палессе – гэта адное з апошніх дзікіх месцаў у Еўропе. Я не думаю, што людзі разумеюць гэта. Беларусы звыкліся да таго, што гэтая мясцовасць увесь час побач. Яны не ўсведамляюць, наколькі гэта каштоўная тэрыторыя. Палессе – адное з месцаў дзікае прыроды, дзе засталіся мядзведзі, ваўкі, велізарная колькасць вельмі важных відаў, журавы, арлы ды іншыя птушкі. ... Болей...
Грамадскі актывіст Яўген Дудкін правёў з жыхарамі гараденскага мікрараёна Альшанка сустрэчу ў Цэнтры гарадскога жыцця.Па словах актывіста, у жыхароў самага заселенага і вялікага мікрараёна Гародні – шмат праблемаў, з якімі яны сутыкаюцца штодзень:
– На сённяшні дзень жыхароў Альшанкі найперш хвалюе экалагічная тэма – паркаў, сквераў. Таму што ёсць пабудаваныя дамы, ёсць новыя крамы, шмат будынкаў быту, іншыя маленькія крамы. Але ёсць пытанне парку, дзе могуць людзі прыйсці адпачыць з дзецьмі. Вось гэта першая тэма.Адзін з жыхароў Альшанкі Павел заўважае, што жыхары сутыкаюцца з тым, што няма дзе ў мікрараёне займацца спортам.
– Такая праблема, што не хапае нейкіх турнікоў, спортпляцовак, дзе можна прыйсці і заняцца спортам. На ўсю Альшанку бачыў толькі ў трох месц... Болей...
На днях у адкрытым доступе з’явіўся адказ Міністэрства лясной гаспадаркі Савету міністраў, у якім Мінлясгас просіць уключыць рысь у спіс паляўнічых відаў.Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выступіла ў абарону рысі еўрапейскай. Распавядае кіраўнік АПБ Аляксандр Вінчэўскі:
– Пытанне гэтае не новае, па ўключэнні рысі ў паляўнічыя віды і выключэнне з Чырвонай кнігі. Узнімалася яно і 10 гадоў таму. Справа датычыць не толькі рысі, але і мядзведзя, і барсука. Паляўнічыя хочуць страляць гэтыя тры віды жывёл, якія сёння ўключаны ў Чырвоную кнігу. У 80-х гадах у нас папуляцыя рысі ацэньвалася ў 400 асобін. У 2001-ы – 200 асобін. У 2015-ы – 850. На сёння колькі рысяў дакладна невядома.Пакуль сітуацыя супакоена да вызначэння велічыні папуляцыі рысі ... Болей...
Могілкі 18-га стагоддзя ў вёсцы Дзяніскі, што ў гміне Бельск Падляшскі, патанаюць у смецці.Вакол могілак кучы смецця, якое сабралася цягам гадоў. Хто вывозіць смецце на могілкі высветліць нялёгка, але па яго колькасці бачна, што робіць гэта не адзін чалавек.
– Ёсць у людзей сметнікі, а чаму вывозяць я не ведаю. Няма культуры ў людзей. Ёсць сметнікі, а вывозяць сюды. – Гміна павінна рэагаваць, яна павінна запэўніць людзям месца, дзе яны маглі б выкінуць. – Павінна быць магчымасць прынамсі раз на тры месяцы выставіць рэчы, якія непатрэбныя.На старых могілках у Дзянісках захавалася больш за дзесяць каменных помнікаў, большая частка стаіць, некаторыя паваліліся. Апошняе пахаванне на могілках адбылося ў 1952 годзе.Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Да 30-ці тысяч праглядаў набіраюць стрымы ў сацыяльных сетках, якія вядуцца з плошчы ў Берасці. Пра гэта паведаміла жыхарка Берасця, удзельніца акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу Кацярына Белая.Такім спосабам штотыднёвай онлайн-камунікацыі яна выказвае сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага заводу паблізу гораду і дае магчымасць пабачыць аб’ектыўную рэальнасць у прамым эфіры іншым людзям:
– Некаторыя стрымы глядзелі да 30 тысяч чалавек. У мяне няма ніякага YouTube-канала – гэта толькі са сваёй асабістай старонкі ў Фэйсбуку. Людзі сталі глядзець гэтыя стрымы і дзякуючы рэпостам гэта праблема стала пазнавацца далей і болей, яна выйшла за межы Берасця. Больш за тое, інтэрнэт гэта ж такое, напрыклад, „Народнага рэпарцёра” глядзелі ў асноўным нашы... Болей...
Старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс запатрабаваў ад акумулятарнага заводу АйПаўэр вярнуць грошы ў інавацыйны фонд.
Гэта вынікае з прэс-канферэнцыі для выбраных СМІ, якая адбылася 22 жніўня ў будынку выканаўчага камітэту.Гэты сігнал ад кіраўніка вобласці пракаментаваў прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага заводу АйПаўэр, берасцейскі праваабронца Раман Кісляк:
– Нікога не паклікалі, мы не ведалі нават, гэта была нечаканасць. Не паклікалі ні тутбай, ні белапан, ні „Брэсцкую газету”. Адпаведна і Радыё Рацыя, і Белсат. На сайце аблвыканкама ёсць спасылка на газету”Заря” і белтэлерадыёкампанію. Самога распараджэння мы не бачылі. Месяц таму было прынята рашэнне ўсё такі закрыць завод у сувязі са шматлікімі парушэннямі. Улады дзейніч... Болей...
This page was loaded Nov 13th 2019, 3:58 pm GMT.