?

Log in

Экология Беларуси - актуально
Recent Entries 
Белавескі нацыянальны парк робіць стаўку на адукацыю, каб лепш ахоўваць найстарэйшы ў Эўропе лес. Белавеская пушча зьяўляецца помнікам прыроды сусьветнага маштабу. У Польшчы і ў Беларусі для захаваньня пушчы створаны Нацыянальныя паркі.Зь нядаўняга часу польскі Белавескі нацыянальны парк пачаў ладзіць цікавыя адукацыйныя акцыі. З найбольш папулярных можна згадаць “Ноч соваў” ці “Ноч ваўкоў”, пра якія мы распавядалі ў нашым эфіры. Гэтыя сустрэчы маюць адкрыты характар, іх мэта наблізіць людзям прыроду, заахвоціць іх самім клапаціцца пра навакольнае асяродзьдзе.Пра гэты адукацыйны кампанэнт дзейнасьці Белавескага нацыянальнага парка ў Польшчы мы размаўлялі з дырэктаркай парка Алімпіяй Пабян.Алімпія Пабян: Варта рабіць акцыі адукацыйнага пляну, крыху турыстычныя і прыр... Болей...
Белавескі нацыянальны парк у Польшчы зладзіў адукацыйную акцыю “Ноч ваўкоў”.Ваўка – некалі паспалітыага драпежніка Эўропы, сёньня пабачыць можна найчасьцей у заапарку. У прыродзе гэты гатунак найбольш захаваўся там, дзе застаюцца дзікія лячы й пушчы. Чалавек доўгі час баяўся ваўка, цяпер жа пачынае больш цікавіцца гэтым гатункам. Прыклад таму акцыя Белавескага нацыянальнага паркаПакуль Нацыянальны парк “Белавеская пушча” запрашае на ўнікальнае паляваньне на ваўкоў, Белавескі нацыянальны парк у Польшчы зладзіў адукацыйную акцыю “Ноч ваўкоў” 11-12 лютага бягучага года. Акцыя выклікала вялікі інтарэс. Зацікаўленасьць да якой перарасла ўсе чаканьні арганізатараў. Парк быў вымушаны спыніць набор удзельнікаў праз некалькі дзён, бо колькасьць месцаў вычар... Болей...
Сябры Берасцейскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусцілі сайт brestnatura.org.На ім спецыялісты ў сферы экалогіі будуць змяшчаць інфармацыю пра дзейнасць аб’яднання, звароты грамадзян, запрашэнні на акцыі ды адукацыйныя мерапрыемствы. “У цэлым сайт прысвечаны праблемам аховы прыроды і асабліва ахоўваемым тэрыторыям Берасцейскай вобласці”, – распавёў адзін са стваральнікаў старонкі Андрэй Абрамчук:
– Там вы зможаце знайсці мапу з усімі ААПТ вобласці, якія існуюць – нацыянальнага і міжнароднага значэння. Ёсць раздзел прысвечаны міжнароднаму заканадаўству ратыфікаванаму Рэспублікай Беларусь, ёсць раздзел прысвечаны нацыянальнаму заканадаўству. Ёсць магчымасць пакідаць інфармацыю датычную пагроз на не... Болей...
«Экалогія і аднаўляльныя крыніцы энергіі як шанец на развіццё Усходняй Польшчы». Пад такім загалоўкам у Беластоку праходзіць агульнапольская канферэнцыя прысвечаная экалагічным відам энергіі.
Экалагічны форум гэта магчымасць сустрэчы прадстаўнікоў самаўрада, інвестараў, выканаўцаў і вытворцаў экалагічных тэхналогіі. Галоўная мэта сустрэчы — дыскусія наконт новай энергетычнай стратэгіі Усходняй Польшчы, кажа арганізатар мерапрыемства Кшыштаф Ян Ставніцкі з фонду «Цэнтр падтрымкі экалогіі»:
— На тэрыторыі нашага ваяводства няма вялікай прамысловасці. Маршалкоўская ўправа шмат гадоў распрацоўвала розныя стратэгіі, у якіх мы між іншым рабілі стаўку на турызм, але выйшла, што турызм — гэта не вядучае кола нашага ваяводства і трэба шукаць рашэнні. Ва ... Болей...
Гутарка з укладальнікам альбому "Чарнобыль" Дзянісам Раманюком. Упершыню альбом "Чарнобыль" выйшаў 10 гадоў таму -- да 20-х угодкаў катастрофы. У альбом увайшлі здымкі самога Дзяніса Раманюка, ягонага бацькі Міхася Раманюка, а таксама фатографаў Ігара Бышнёва ды Анатоля Клешчука.Альбом паказвае дыямэтральна розныя аспэкты трагедыі: ад чалавечага болю й сьмерці да дзівоснага аднаўленьня прыроды, якое адбылося ў забруджаных зонах за гэтыя 30 гадоў, а таксама страчаны пласт народнай культуры гэтай зямлі.КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ДАЛУЧАНЫ ГУКАВЫ ФАЙЛАрцём Багданаў, Менск Болей...
Гутарка з экалягічнай актывісткай Інай Жызьнеўскай, якая пераехала жыць у вёску.
Актывістка экалягічнай арганізацыі "Экадом" Іна Жызьнеўская не на словах, а на справе стала ўкараняць для сябе экалягічны лад жыцьця – пераехала зь Менска ў мястэчка Лынтупы на Віцебшчыне.
Чым жыве беларуская вёска, што там можа зрабіць грамадзка актыўны чалавек і ці лёгка гараджаніну стаць вяскоўцам – гутарым з Інай Жызьнеўскай.
размова ў далучаным гукавым файле
Арцём Багданаў, Менск Болей...
Шаноўныя Сябры, наведнікі Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org, знайдзіце, калі ласка, хвілінку-другую на тое, каб запоўніць нашу анкету. Робім яе, каб ацаніць нашу працу і зьмест сайту.  Каб задумацца над тым, у які бок ісці далей.
Вашы адказы дапамогуць акрэсьліць напрамкі разьвіцьця Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам.
Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна для нашага унутранага аналізу.
Загадзя дзякуем за прысвечаны Вамі час.Бібліятэкары Kamunikat.org
Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы АНКЕТА Болей...
Слухайце гутарку з прыхільнікамі й праціўнікамі павелічэньня вырубкі дрэваў у Белавескай пушчы. Тэма аховы Белавескай пушчы ў Польшчы ізноў выклікае спрэчкі. Усё з-за інфармацыі пра пляны вырубкі шматлікіх пушчанскіх елак заатакаваных караедамі. Вялікая частка жыхароў пушчанскіх мясцовасьцяў ды лесьнікі мяркуюць, што такое рашэньне дапаможа выжыць пушчы, і што чалавек абавязаны ўплываць на прыродныя працэсы.У сваю чаргу эколягі лічаць, што пушча сама абароніцца натуральнымі спосабамі. Сярод праціўнікаў вырубкі ёсьць некаторыя жыхары пушчанскіх мясцовасьцяў. Цікава, што абодва бакі гэтага канфлікту мяркуюць, што гэта якраз яны зьяўляюцца сапраўднымі ахоўнікамі Белавескай пушчы.Мы паразмаўлялі з прыхільнікамі ды праціўнікамі вырубкі пушчы.У далучаным гукавым файле рэпартаж М. Сьцепанюка. Болей...
Птушкі і мы
Разам для прыроды і людзей
1 (26) 2015

Вы трымаеце ў руках спецыяльны нумар часопіса АПБ, прысвечаны праекту “Аб'ядноўваемся вакол прыроды”, фінансаванага Еўрапейскім саюзам. Як вы разумееце, дзейнасць грамадскай прыродаахоўнай арганізацыі немагчымая без дапамогі мясцовага насельніцтва. З верасня 2014 года мы надавалі шмат увагі ўсходнім рэгіёнам Беларусі, і хацелі б падзяліцца некаторымі вынікамі нашай працы. Болей...

Даследаванне трох мясцовасцяў на тэрыторыі беларускага Палесся Гомельскай і Берасцейскай вобласці прайшло ў межах Праграммы падтрымкі маладых даследаванняў. Выяўленнем рэдкіх відаў раслінаў і жывёлаў займаліся цягам тыдня прадстаўнікі грамадскай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
„Былі даследаваны даліны рэк ніжняй Прыпяці, Дняпра і ніжняй Пцічы”, – распавядае адзін з удзельнікаў экспедыцыі Андрэй Абрамчук:
- Па выніках улікаў, папярэднія вынікі мы ўжо падвялі, усе гэтыя тэрыторыі адпавядаюць крытэрыям. Па шэрагу відаў – ад 10 да 15 відаў на дадзеных тэрыторыях маюць тую колькасць, якая дазваляе іх кваліфікаваць як аб’екты Смарагдавай сеткі. У далейшым мы вывучэнне працягнем, у бліжэйшы час адбудзецца экспедыцыя па абследаванню Бярэзіны ды ... Болей...
Echa Polesia
Kwartalnik Polaków na Polesiu
1 (45) 2015

Drodzy Nasi Czytelnicy, wśród rocznic polskich na naszej ziemi w roku 2015 jest jedna wyjątkowa – jubileusz chóru polskiego «Kraj rodzinny», jednego z najlepszych chórów polskich na Białorusi i na całej postsowieckiej przestrzeni, który łączy wspaniałych ludzi, naszych Rodaków, zamiłowanych w polskiej piosence. Znany jest w naszych miastach i wsiach, gdyż uświetnia swoją twórczością wszystkie uroczystości narodowe i kościelne, jest stałym gościem naszych festynów i odpustów, odwiedza polskie rodziny i ludzi starszych w okresie świąt Bożego Narodzenia i Wielkanocy, kolęduje po wsiach i miasteczkach ziemi baranowickiej. Uczestnicy chóru często odwiedzają najmniejsze parafie, gdzie tworzą dla nielicznych starszych mieszkańców wzruszającą polską przestrzeń kulturową, duchową, nastrojową, przypominając im o latach ich młodości. Болей...

Дзесяты па ліку традыцыйны тыдзень птушак стартаваў у берасцейскім абласным музеі краязнаўства. У межах святочнага мерапрыемства былі прэзентаваныя стэнды па ахоўных прыродных тэрыторыях Берасцейскай вобласці, вынікі конкурса ’’Птушка году’’ і адмысловая выстава фотаздымкаў.
Адзін з арганізатараў сустрэчы, прадстаўнік грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ Андрэй Абрамчук адзначыў, што тыдзень птушак разлічаны пераважна на школьную аўдыторыю:
- У асноўным, канешне, пазнавальнае мерапрыемства, дзеці праз гульні пазнаюць у цэлым аб прыродзе, аб ахове прыроды, аб практычных метадах. І вось у гэтым годзе, улічваючы, што вушасная сава птушка года, а гэта птушка, якая з ахвотаю адгукаецца на дапамогу, у тым ліку на штучныя гне... Болей...
Эко- и агротуризм: перспективы развития на локальных территориях
материалы Междунар. науч.-практ. конф., 3–4 апр. 2009 г., Барановичи, Респ. Беларусь

В материалах конференции представлен опыт реализации эко- и агротуристических проектов, а также результаты научных исследований в этой сфере. Конференция проведена в рамках проекта «Экологический туризм в Барановичском районе: разработка концепции развития экологического туризма в районе через межсекторальное развитие». Рекомендуется специалистам в области туризма, охраны природы, а также студентам вузов, аспирантам, преподавателям учреждений образования. Болей...

Эко- и агротуризм: перспективы развития на локальных территориях
тезисы докл. II Междунар. науч.-практ. конф., 22—23 апр. 2010 г., г. Барановичи, Респ. Беларусь

Представлен опыт реализации эко- и агротуристических проектов, рассматриваются организационные, экономические и правовые вопросы развития эко- и агротуризма, дается характеристика ресурсов и факторов развития эко- и агротуризма. Отдельные разделы посвящены биоразнообразию как компоненту туристического потенциала территории, роли образования, а также устойчивому потреблению и устойчивом развитию сельских территорий. Рекомендуюся специалистам в области туризма, охраны природы, а также студентам вузов, аспирантам, преподавателям учреждений образования. Болей...

Старинные парки Барановичского района: резерваты биоразнообразия и объекты экотуризма
монография
Рындевич Сергей, Рындевич Алина, Зуев Владимир

В монографии рассматриваются вопросы сохранения биоразнообразия и развития экологического туризма в старинных парках Барановичского района. Приводятся схемы парков, историко-культурные характеристики парковых ансамблей, список видов растений и животных, зафиксированных в 14 старинных парках района, являющихся памятниками природы или перспективными для создания особо охраняемых природных территорий. Обосновывается создание экологических троп в парках, приводятся их схемы.Книга адресуется специалистам в области управления природопользованием, студентам, аспирантам, преподавателям вузов и других учреждений образования, любителям природы. Болей...

This page was loaded Feb 25th 2017, 6:04 pm GMT.